12.6 C
Пинск
Вторник, 1 июля, 2025
Пiнскi Веснiк
Культура

Фестываль арганнай і старадаўняй музыкі «Маці міласэрнасці» адбудзецца ў Пінску

  У рамках мерапрыемстваў года ў статусе культурнай сталіцы ў Пінску праходзяць культурна-масавыя мерапрыемствы і рэалізуюцца розныя творчыя ініцыятывы.

  Пінскі гарадскі выканаўчы камітэт і Пінская дыяцэзія Рымска-Каталіцкага Касцёла выступілі арганізатарамі фестывалю арганнай і старадаўняй музыкі «MATER MISERICORDIAE» («Маці міласэрнасці»).

  Культурна-духоўнае мерапрыемства адбудзецца ў маі-ліпені 2019 года ў Пінскім кафедральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

  Да ўдзелу ў фестывалі запрашаюцца навучэнцы, выкладчыкі, сольныя выканаўцы дзіцячых школ мастацтваў; музычных каледжаў і каледжаў мастацтваў; ВНУ; сольныя выканаўцы дзяржаўных устаноў культуры; прызнаныя майстры арганнай і старадаўняй музыкі. Узрост удзельнікаў не абмежаваны.

  Удзел у фестывалі можа быць як індывідуальным (сольным), так і ў складзе творчага калектыву.

  Пасля канчатковага складання і зацвярджэння аргкамітэтам праграма будзе размешчана на афіцыйным сайце Пінскага гарвыканкама і ў сродках масавай інфармацыі.

  Пінскі гарвыканкам

Похожие новости

«Апельсину» – пять!

pv

В пинской художке — выпускной

pv

В Музее Белорусского Полесья открылась выставка «Герои земли полесской»

pv
ТГ канал