7.5 C
Пинск
Вторник, 23 апреля, 2024
Пiнскi Веснiк
Культура

“Фантастыка” стала лаўрэатам І ступені на міжнародным конкурсе

  Нядаўна ўзорная эстрадна-вакальная група «Фантастыка» вярнулася з ІІ міжнароднага конкурсу-фестывалю мастацтваў «Акадэмія зорак» лаўрэатамі І ступені ў намінацыі «Эстрадны вакал (13-15 гадоў)». 

  Гэты конкурс сярод шматлікіх міжнародных і ўсерасійскіх арганізоўвае фестывальны цэнтр «Жар-Птушка». Пінчукі і раней удзельнічалі ў конкурсах гэтага цэнтра, дзе заваёўвалі розныя ўзнагароды. Напрыклад, у 2015 годзе ў Санкт-Пецярбургу на «Неўскім ззянні» яны атрымалі Гран-пры. А вось у фестывалі «Акадэмія зорак» «Фантастыка» прымала ўдзел упершыню, і гэта перамога стала чарговым прыемным падцвярджэннем іх таленту і прафессіяналізму. Дарэчы, для прафесійнага погляду журы было прадстаўлена 125 конкурсных нумароў. У складзе журы былі Алёна Галліардт, Альбіна Тупальская, Максім Тімафееў, Сяргей Філатаў, Валерыя Маёрава і Аляксандр Барысюк. Пінчукі выступілі з кампазіцыямі «Бумажный змей» і «Beautiful life». 

  Мастацкі кіраўнік групы В.Г.Калодзіч падзялілася, што ім увогуле падабаецца прымаць удзел у «жар-птушкавых» фестывалях. «Яны заўжды адказна падыходзяць да арганізацыі як самой конкурснай часткі, так і каляфестывальных нюансаў», — распавядае Валянціна Георгіеўна. 


«Фантастыка» на фестывалі «Акадэмія навук»

 Удзельнічаць у конкурсах — для «Фантастыкі» справа звычайная. Група заўзята рыхтуецца да кожнага. Па-рознаму бывае, але выканаўцы заўжды чакаюць дастойнай ацэнкі сваёй працы. Узровень групы ўжо даўно гаворыць пра тое, што тут цудоўныя юныя зорачкі эстрады. Сапернікі бываюць розныя, і тым больш прыемна, калі з вялікай колькасці таленавітай моладзі выбіраюць пінчукоў. 

  Зараз у групе займаюцца Аліна Разумец, Аляксандр Наздрын, Вераніка Калодзіч, Арцём Райчук, Дар’я Мазырка, Канстанцін Стома, Фёдар Зельман. 

  На фестывалі адзначылі не толькі юных зорак — мастацкі кіраўнік Валянціна Калодзіч і педагог па вакалу Эліна Стасюкевіч атрымалі падзяку «за асабісты ўклад у развіццё творчых здольнасцей дзяцей і моладзі — ўдзельнікаў конкурсу, за актыўную творчую дзейнасць і супрацоўніцтва». Менавіта гэтыя людзі аддаюць свае сілы і час для таго, каб «Фантастыка» заўжды заставалася на высокім узроўні і дасягала новых вышынь. 

  У будучым «Фантастыка» плануе чарговы раз пацвердзіць сваё званне ўзорнай групы, а таксама прыняць удзел у розных фестывалях. 

  Ірына ДЗЕНІСОВІЧ 
  Фота з архіва групы 


Оставить комментарий

Похожие новости

Пинск: волшебство искусства в сердце истории

pv

Мировые рок-хиты в исполнении концертного оркестра духовой и эстрадной музыки под управлением Михаила Агиевича

pv

“Парохонская ГДШИ: Участие в программе “В будущее с надеждой” – перспективы развития талантливых детей”

pv
ТГ канал