4 C
Пинск
Пятница, 19 апреля, 2024
Пiнскi Веснiк
Культура

Дыплом «За лепшы спектакль на беларускай мове» у Палескага драмтэатра

  У сталіцы падведзены вынікі конкурсу тэатральнага мастацтва «IV Нацыянальная тэатральная прэмія». Пінчукі паказалі несмяротны твор Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў інтэрпрэтацыі знакамітага беларускага тэатральнага рэжысёра Віталя Баркоўскага фарс-вадэвіль «Пінская шляхта».

  Вельмі ганарова, што Палескі драмтэатр выступіў на галоўнай тэатральнай сцэне краіны — у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Да конкурсу рыхтаваліся вельмі заўзята і адказна. У выніку прыемная адзнака — спецыяльны прыз Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, дыплом «За лепшы спектакль на беларускай мове» у рамках конкурсу тэатральнага мастацтва. Заснавальнікі гэтай узнагароды паабяцалі зрабіць тэлевізійную версію пастаноўкі.

  Дырэктар і мастацкі кіраўнік Палескага драмтэатра А.М.Лукашэнка адзначыў, што гэтая ўзнагарода для яго і артыстаў стала вялікай нечаканасцю. Увогуле для тэатра адно толькі тое, што ён стаў лаўрэатам Нацыянальнай тэатральнай прэміі, — перамога. Да таго ж у катэгорыі драматычных было толькі два не сталічных тэатра: Палескі драматычны і Магілёўскі абласны драматычны. Аляксандр Мікалаевіч запэўніў, што творчы калектыў яшчэ малады і ў яго шмат часу, каб не адзін раз падняцца на п’едэстал за заслужанымі ўзнагародамі.

  Нацыянальная прэмія і спецыяльны прыз сталі для тэатра ўдалым завяршэннем бягучага года. Успамінаецца 2015-ы: тады на фестывалі нацыянальнай драматургіі палешукі атрымалі Гран-пры.

  У бліжэйшы час «Пінскую шляхту» на сцэне Палескага драмтэатра можна будзе ўбачыць 8 снежня. Свае гастролі ў гэтым годзе пінчукі завяршылі ў Белаазёрску спектаклем «Чорная панна Нясвіжа», а з 17 снежня будуць радаваць юных гледачоў казкай «Аліса ў краіне цудаў» і навагоднім дзействам у фае тэатра «Сэлфі з Елкай».

  Ірына ДЗЕНІСОВІЧ

  Фота Вячаслава Iльянкова


 

Оставить комментарий

Похожие новости

Мировые рок-хиты в исполнении концертного оркестра духовой и эстрадной музыки под управлением Михаила Агиевича

pv

“Парохонская ГДШИ: Участие в программе “В будущее с надеждой” – перспективы развития талантливых детей”

pv

В Музее Белорусского Полесья открылась выставка живописи, акварели и графики из частного собрания Николая Дудко

pv
ТГ канал